
Дадзеная аналітычная запіска прысвечана механізму аднаўлення раўнавагі абменнага курсу, які ўласцівы Беларусі, асаблівасці якога павінны ўлічвацца пры выбары рэжыму абменнага курсу (і манетарнай палітыкі ў цэлым) у краіне. У працы разглядаюцца тэарэтычныя падыходы да разумення тэрміна «раўнаважны абменны курс» і сфармулявана найбольш мэтазгоднае вызначэнне дадзенай катэгорыі ў дачыненні да беларускай эканомікі з улікам яе структурных асаблівасцяў і бягучых праблем. На аснове гэтага вызначэння мадэлюецца механізм аднаўлення раўнавагі абменнага курсу ў нацыянальнай эканоміцы. У працы дэманструецца, што працэс адаптацыі да зменаў абменнага курсу і аднаўлення раўнавагі мае ў Беларусі істотныя асаблівасці, якія часта ігнаруюцца ў тэарэтычных і эмпірычных працах для іншых краін. У якасці асноўнай прычыны адрозненняў механізму аднаўлення раўнавагі ад «эталоннага» вылучаецца высокі ўзровень фінансавай даларызацыі. Названыя асаблівасці дасягнення раўнавагі на валютным рынку дазваляюць сфармуляваць шэраг рэкамендацый для выбару рэжыму абменнага курсу і манетарнай палітыкі ў цэлым.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 263.85 KB |