Стратэгічная думка

Установа “Стратэгічная думка”, зарэгістраваная ў горадзе Гомеле, з'явілася ў чэрвені 2010 года як першая незалежная рэгіянальная экспертная супольнасць у Рэспубліцы Беларусь.

У нашыя шэрагі ўваходзяць або супрацоўнічаюць з намі дзесяць спецыялістаў у такіх жыццёва важных для развіцця любога рэгіёну галінах, як рэгіянальная эканоміка, рынак працы і бізнэспланаванне, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне, экалогія, сацыялогія, сродкі масавай інфармацыі і медыя-прастора, а таксама некаторых іншых. 

Установа “Стратэгічная думка” сёння развіваецца як экспертная арганізацыя, галоўная задача якой палягае ў незалежным і глыбокім аналізе, асэнсаванні ўсіх значных грамадскіх і эканамічных працэсаў у Гомельскай вобласці дзеля таго, каб прадуктам дзейнасці арганізацыі маглі карыстацца як органы ўлады, гэтак і прадстаўнікі “трэцяга сектара” – грамадскіх арганізацый, зацікаўленых у развязанні тых ці іншых праблем.

Да такога ўяўлення пра сваю місію мы прыйшлі праз перакананне, што любая навукова-прыкладная думка мусіць быць у першую чаргу не “рэччу ў сабе” – тэорыяй, але інструментам для таго, каб зрабіць жыццё лепшым.

У рамках гэтай канцэпцыі мы імкнемся да максімальна шырокага і адкрытага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі суб'ектамі нашага грамадства: палітычнымі сіламі, недзяржаўнымі арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі, органамі ўлады, бізнэсам, кіраўнічымі работнікамі і чыноўнікамі.

І сёння, і ў будучыні мы бачым сваю працу як выключна добраахвотны і бескарыслівы ўнёсак у развіццё нашага агульнага дому: Гомеля і Гомельшчыны!

Год заснавання 
2010
Апошняе абнаўленне 02.10.2015
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.