Еўрапейскі дыялог пра мадэрнізацыю: мадэль для зборкі

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 1699
Запамповак: 5
Summary 

Еўрапейскі дыялог пра мадэрнізацыю Беларусі толькі пачаў сваю працу, але ўжо атрымаў сур'ёзную порцыю крытыкі, як ад беларускіх, гэтак і ад еўрапейскіх экспертаў. Тым не менш, нягледзячы на пэўную неканкрэтнасць і двухсэнсоўнасць задач гэтай ініцыятывы, яна мае шанец стаць эфектыўнай пляцоўкай для камунікацыі самых розных суб'ектаў і прыцягнуць увагу да праблематыкі Беларусі на еўрапейскай палітычнай сцэне. Усё больш відавочна, што ўсходняя палітыка Еўрапейскага саюза не дае таго плёну, якога чакалі яе архітэктары. Усходняе партнёрства, якое афіцыйна пачало адлік у 2009 годзе, зазнае сур'ёзныя цяжкасці. Мэта – наблізіць усходнееўрапейскія краіны і дзяржавы Паўднёвага Каўказа да ЕС паводле прынцыпу палітычных абумоўленасцяў – на сёння не дасягнутая. Асабліва гэта відавочна ў выпадку Беларусі. Зрэшты, калі аналізаваць падзеі двух апошніх гадоў, Украіна таксама ўпэўнена рухаецца да ўзмацнення аўтарытарызму, г. зн. у бок ад Еўрасаюза. Гэтыя тэндэнцыі вядуць да расчаравання еўрапейскіх палітыкаў і страты цікавасці да ўсходняй палітыкі ў цэлым, якая ў блізкай перспектыве бадай не стане "гісторыяй" поспеху і не прынясе палітычных дывідэндаў яе прамоўтарам.

Year 
2012
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 122.95 KB
Апошняе абнаўленне 03.10.2015
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.