Грамадскі балонскі камітэт

 

Хто мы

Прадстаўнікі экспертнай супольнасці і шэрагу грамадскіх арганізацый, якія прынялі рашэнне заснаваць Балонскі камітэт з мэтай выпрацоўкі для нашай краіны дарожнай карты інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс. Балонскі камітэт не з’яўляецца грамадскай арганізацыяй. Гэта грамадзянская ініцыятыва, якая абапіраецца на супрацоўніцтва зацікаўленых грамадскіх аб’яднанняў, экспертаў і прадстаўнікоў сацыяльных партнёраў беларускіх ВНУ дзеля рэальнага пераадолення ізаляцыі нашай сістэмы адукацыі ад Еўрапейскай адукацыйнай прасторы.

Місія

Грамадскі Балонскі камітэт гатовы спрыяць дыялогу ўсіх бакоў, зацікаўленых у далучэнні да ЕПВА. Мы гатовыя ўдзельнічаць у распрацоўцы праграмы рэформаў і маніторынгу стану беларускай вышэйшай адукацыі. Наш камітэт у выпадку пазітыўных змен бачыць сваю ролю ў тым, каб садзейнічаць аднаўленню даверу да беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі ў вачах партнёраў па ЕПВА. Мэты Мэтай камітэта з’яўляецца забеспячэнне шырокага грамадскага ўдзелу ў інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі беларускай вышэйшай школы. Камітэт мае намер скарыстацца зацікаўленасцю ўлад у далучэнні да Балонскага працэсу для таго, каб разам з іншымі сацыяльнымі партнёрамі вышэйшай школы заахвоціць беларускія ўлады пайсці на рэфармаванне вышэйшай адукацыі.

Год заснавання 
2012
Апошняе абнаўленне 30.05.2017
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.