Маніторынг імплементацыі Дарожнай карты рэформы вышэйшай адукацыі Беларусі (кастрычнік 2016 - студзень 2017)

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 1430
Запамповак: 4
Summary 

Справаздача падрыхтаваная ГБК і Ad hoc камісіяй Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрстваі ахоплівае перыяд з кастрычніка 2016 па студзень 2017 г.

Асноўныя высновы аўтараў справаздачы:

Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу. У 2017 г. павінны быць замацаваны ў заканадаўстве ўсе абавязацельствы, узятыя на сябе беларускай уладай у 2015 г. у Ерэване.

Аднак улады пастаянна адкладаюць прадстаўленне праекта заканадаўчых змяненняў у Кодэкс аб адукацыі і яго перадачу ў Нацыянальны сход. Прапановы Міністэрства адукацыі па змяненні заканадаўства ў адпаведнасці з Дарожнай картай не даступныя для грамадскасці і не абмяркоўваюцца публічна.

Наяўная інфармацыя з даступных крыніц сведчыць, што пакуль няма значнага прагрэсу ў імплементацыі Дарожнай карты, асабліва ў частцы сацыяльнага вымярэння вышэйшай адукацыі, акадэмічных каштоўнасцяў, стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці і інш.

Гэта стварае рызыку таго, што Дарожная карта рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі не будзе выканана ў тэрмін і ў тым аб'ёме, які быў прадугледжаны першапачаткова.

У справаздачы таксама прадстаўлены рэкамендацыі еўрапейскім і беларускім стэйкхолдэры працэсу:

настойваць на адкрытым грамадскім абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі, а таксама іншыя заканадаўчыя акты;

арганізаваць публічную міжнародную экспертызу адпаведнасці змяненняў у беларускае заканадаўства, падрыхтаваных урадам, патрабаванням Дарожнай карты;

аказаць экспертную дапамогу беларускаму боку ў імплементацыі патрабаванняў Дарожнай карты ў нацыянальнае заканадаўства.

Year 
2017
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 780.69 KB
Апошняе абнаўленне 30.05.2017
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.