Цэнтр Астрагорскага

Цэнтр Астрагорскага (ранейшая назва – Цэнтр пераходных даследаванняў) – прыватная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца праблемамі, з якімі сутыкаецца Беларусь у часе свайго пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства права. Праца цэнтра накіраваная на дасягненне практычных вынікаў.

Цэнтр названы ў гонар Майсея Астрагорскага (1854–1921) -- выбітнага беларускага палітолага, палітыка і гісторыка, які зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне прававых і палітычных сістэм пераходнага перыяду ад аўтакратыі да дэмакратыі. (Больш пра Майсея Астрагорскага)

Апошнія дзесяцігоддзі былі часам хуткай трансфармацыі ў Беларусі ва ўсіх галінах: ад бізнэс-клімату да рэлігіі, адукацыі і бяспекі. Аналітычныя цэнтры застаюцца пераважна нацыянальнымі ініцыятывамі, звязанымі са светапоглядам адной краіны. Са сваімі шматнацыянальнымі і параўнальнымі перспектывамі Цэнтр Астрагорскага пераадольвае гэты стэрэатып.

Цэнтр з’яўляецца першай “фабрыкай думкі”, заснаванай беларусамі, якія атрымалі адукацыю на Захадзе і жывуць у Беларусі і Еўрапейскім Саюзе. Аналітыкі, якія працуюць у Мінску, Кіеве, Лондане і Берліне, разумеюць выклікі трансфармацыі ў рэгіёне, бо самі прайшлі праз іх. Атрымаўшы адукацыю ў вядучых універсітэтах свету, эксперты цэнтра выпрацавалі культуру і тэхнічныя здольнасці, неабходныя для аналітыкі ў заходняй стылістыцы.

Цэнтр мае на мэце папулярызацыю рэформаў і мыслення, якое дапаможа зрабіць эканоміку больш канкурэнтнай, кіраванне больш эфектыўным, а таксама будзе спрыяць інтэграцыі беларускіх навукоўцаў і аналітыкаў у міжнародныя навуковыя супольнасці.

Апошняе абнаўленне 06.11.2015
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.