Ацэнка шкалы эквівалентнасці для беларускіх хатніх гаспадарак і яе ўплыў на вызначэнне сацыяльна ўразлівых групаў насельніцтва

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 1519
Запамповак: 4
Summary 

У дадзеным артыкуле зроблена ацэнка шкал эквівалентнасці для хатніх гаспадарак Беларусі. Для разліку выкарыстаны
дадзеныя з выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак за 2010 год. Разлік шкал эквівалентнасці зроблены праз
рэгрэсійную ацэнку крывой Энгеля. Дадзены метад з'яўляецца шырока выкарыстоўваным ва ўсім свеце і, у адрозненне ад метаду на базе мінімальных спажывецкіх кошыкаў, які ўжываецца Белстатам, адлюстроўвае эканомію ад
маштабу, якая ўзнікае ў працэсе аптымальнага размеркавання расходаў ўнутры сям'і. Атрыманая шкала
(0.6 для дарослых акрамя кіраўніка хатніх гаспадаркі, 0.5 для дзіцяці школьнага ўзросту і 0.4 для дзіцяці дашкольнага ўзросту) моцна адрозніваюцца ад шкалы, якая афіцыйна выкарыстоўваецца ў Беларусі (0.8 для дарослых акрамя
кіраўніка хатнія гаспадаркі, 0.5 для дзяцей да трох гадоў і 0.9 для дзяцей старэйшых за 3 гады).

Паказана, што гэта мае істотныя наступствы для ацэнкі адноснай беднасці асобных уразлівых груп насельніцтва, што мае
вялікае значэнне для выпрацоўкі добра адрасаванай сацыяльнай палітыкі.

Аўтар
Year 
2011
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 441.29 KB
Апошняе абнаўленне 10.02.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.