Далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу прыцягнула ўвагу да сістэмы вышэйшай адукацыі. Акрамя складанасцяў інтэграцыі ў гэтую прастору, існуе шэраг іншых праблем, якія падлягаюць даследаванню. Сярод іх захаванне якасці адукацыі, зніжэнне фінансавання сферы, удзел зацікаўленых асоб у прыняцці рашэнняў.
На прыкладзе названых пытанняў аўтар ставіць перад сабой задачу прааналізаваць інструменты беларускай дзяржавы, якія выкарыстоўваюцца ў палітыцы вышэйшай адукацыі, зрабіць прагноз пра развіццё сферы і выкананне ўзятых абавязацельстваў пры ўступленні ў Балонскі працэс.
У высновах аўтар сцвярджае, што існуючы падыход да прыняцця рашэнняў накіраваны на ўкараненне неістотных змяненняў і не прадугледжвае аналізу і ліквідацыі прычын ўзнікнення праблем. У бліжэйшы год дзяржава захавае дадзеную парадыгму, а заяўленыя патрабаванні ў рамках Балонскага працэсу будуць не выкананы або будуць адаптаваныя пад палітычны кантэкст.
Attachment | Size |
---|---|
Спампаваць 37 | 740.6 KB |