
Паводле апошніх зменаў у заканадаўстве, прынцып самарэгулявання павінен стаць асновай для ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу ў Беларусі. Аднак для паспяховай рэалізацыі гэтых намераў неабходна зрабіць значную падрыхтоўчую працу. У даследаванні на прыкладзе рэкламнай дзейнасці сфармаваны алгарытм імплементацыі самарэгулявання, а таксама прапануюцца міжгаліновыя рэкамендацыі па рэалізацыі гэтага прынцыпу. Улічваючы нацыянальныя асаблівасці, этычная мадэль з'яўляецца найбольш аптымальным базавым варыянтам самарэгулявання рэкламнай дзейнасці. Для развіцця самарэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь неабходна стварыць арганізацыйна-прававой формы самарэгуляваных арганізацый, правядзенне аўдыту функцыяў дзяржаўных органаў і даследаванне галінаў наконт гатоўнасці да СР, а таксама распрацоўка механізму ініцыяцыі самарэгулявання бізнесам.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 314.03 KB |