
У 2000 ыя гг. Беларусь з'яўлялася адным з лідараў па тэмпах росту сярод краін ЦУЕ. У гэтай працы разглядаюцца фактары эканамічнага росту за перыяд 2006-2012: вынікі дадзенага даследавання сведчаць аб тым, што рост у Беларусі забяспечваўся пераважна за кошт назапашвання капіталу. Уклад у рост агульнафактарнай прадукцыйнасці (АФП) быў надзвычай нізкім. Такі рост не з'яўляўся ўстойлівым, а яго згасанне з'яўляецца натуральным працэсам. Праблема «дэфіцыту прадукцыйнасці» характэрная практычна для ўсіх галін і з'яўляецца сістэмнай. Больш за тое, неэфектыўнае размеркаванне капіталу паміж галінамі з'яўляецца перашкодай для росту прадукцыйнасці: за кошт павышэння якасці размеркавання краіна можа забяспечыць аднаразовы прырост выпуску ад 5 да 10%. У міжнародным супастаўленні, найбольшыя параўнальныя перавагі ўласцівыя галінам, якія вырабляюць «негандяваныя» тавары і рэнтавым галінам. Разам з тым, галіны, найбольш актыўна задзейнічаныя ў знешнім гандлі, з'яўляюцца аўтсайдэрамі па ўзроўні адноснай прадукцыйнасці, што з'яўляецца ключавой прычынай хранічнага вонкавага дэфіцыту.
Attachment | Size |
---|---|
![]() | 701.39 KB |