Статыстыка даследавання
Праглядаў: 1857
Запамповак: 5
Summary
2010 год характарызаваўся паступовым выхадам з цыклічнай рэцэсіі з прычыны паляпшэння знешняй кан'юнктуры, а таксама правядзення стымулюючай палітыкі з боку эканамічных уладаў. Аднак у якасці галоўнай задачы ўлады сфармулявалі дасягненне планавых паказчыкаў росту ВУП і даходу, шмат у чым ігнаруючы патрэбы эканомікі для забеспячэння стабільных і высокіх тэмпаў доўгатэрміновага эканамічнага росту. Больш за тое, сфармуляваны урадам сцэнар інвестыцыйнага росту, што прадугледжваў абмежаванне ў назапашванні структурных дыспрапорцый, дэ-факта не быў рэалізаваны з прычыны нездзяйсняльнасці шэрагу перадумоў, закладзеных у гэты сцэнар. У выніку, у мінулым годзе гонка за колькаснымі паказчыкамі, з аднаго боку, забяспечыла досыць прывабныя тэмпы росту ВУП і даходаў, але, з другога - стварыла новыя дыспрапорцыі ў эканоміцы і ўзмацніла ўжо існуючыя. Такім чынам, да пачатку 2011 г. у беларускай эканоміцы надзвычай абвастрыліся праблемы дэфіцыту бягучага рахунку, знешняга доўгу, дысбалансу на валютным рынку, інфляцыйнага патэнцыялу, нездавальняючага фінансавага стану прадпрыемстваў і інш. Гэтыя праблемы з'яўляюцца пагрозай для забеспячэння як бягучай макраэканамічнай стабільнасці, так і доўгатэрміновага ўстойлівага росту.
Sector
Year
2011
Download full text
| Attachment | Size |
|---|---|
| 336.89 KB |
Апошняе абнаўленне
10.02.2016

