Манетарная палітыка і фінансавая стабільнасць у Беларусі: стан, выклікі, перспектывы

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 1255
Запамповак: 40
Summary 

Дадзеная праца прысвечана бягучаму стану манетарнай палітыкі і банкаўскага сектара Беларусі. У працы паказана, што ў 4 кв. 2016 - 1 кв. 2017 года адбыліся значныя змены ў манетарным асяроддзі, найбольш важнай з якіх бачыцца канвергенцыя інфляцыйных чаканняў з фактычнай інфляцыяй. Але разам з гэтай спрыяльнай тэндэнцыяй узрастае актуальнасць шэрагу праблем банкаўскага сектара, якія фармуюць пагрозы фінансавай стабільнасці. Такім пагрозамі з'яўляюцца "дрэнныя" даўгі і сістэмны лішак ліквіднасці ў банкаўскай сістэме. На гэтым фоне дадатковае значэнне набываюць пытанні накіраванасці і інтэнсіўнасці выкарыстання інструментаў манетарнай палітыкі.

Прыведзеныя ў дадзенай працы ацэнкі сведчаць аб тым, што манетарная палітыка ў Беларусі блізкая да свайго нейтральнага стану. Таму патрэба ў прадастаўленні манетарных стымулаў сёння вельмі малая. Больш за тое, іх прадастаўленне можа парушыць далікатную фінансавую стабільнасць. Таксама ў працы паказана, што праблема "дрэнных" даўгоў мае глыбокія структурныя карані і не абумоўленая ступенню жорсткасці/мяккасці манетарнай палітыкі. Таму дадзеная праблема павінна вырашацца па-за ўвязкі з пытаннямі манетарнай палітыкі. Для яе эфектыўнага вырашэння неабходна ліквідаваць зыходныя прычыны фармавання такіх даўгоў, а таксама выпрацаваць празрысты механізм "расчысткі" балансаў банкаў. У працы прыводзіцца шэраг практычных рэкамендацый па стварэнні такога механізму.

Year 
2017
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 635.82 KB
Апошняе абнаўленне 22.05.2017
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.