Вынікі даследавання пэўных аспектаў стаўлення да людзей з інваліднасцю ў Беларусі

Статыстыка даследавання
Праглядаў: 1522
Запамповак: 9
Summary 

Вынікі даследаванняў дазваляюць свярджаць, што ў грамадскай свядомасці беларусаў пераважае архаічны дабрачынны погляд на інваліднасць; дамінуе маса ўстойлівых негатыўных стэрэатыпаў як у дачыненні да людзей з інваліднасцю, гэтак і ўнутры розных сацыяльных групаў (толькі крыху больш за 30% рэспандэнтаў пры іншых роўных умовах аддалі б сваё дзіця ў клас з супольным навучаннем). Такая сітуацыя, поруч з наяўнасцю бар’ераў фізічнага атачэння, – непераадольнага для цэлых супольнасцяў людзей з інваліднасцю, – стварае глебу для фармавання дадатковых бар’ераў у выглядзе дыскрымінацыі датычна ўлучэння людзей з інваліднасцю ў жыццё грамадства, магчымасці незалежнага жыцця (толькі 23% насельніцтва краіны лічаць слушным стварэнне роўных умоваў для людзей з інваліднасцю, якія дазволілі б ім працаваць і мець самастойнае паўнавартаснае незалежнае жыццё).

Year 
2012
Download full text 
AttachmentSize
Спампаваць 999.91 KB
Апошняе абнаўленне 12.10.2015
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.