Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) — беларускі незалежны think-tank, заснаваны ў сакавіку 2010 года. ЦЕТ уваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”.

Асноўныя мэты дзейнасці ЦЕТ:

- даследаванне працэсаў еўрапейскай трансфармацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства і Усходняй Еўропы;

- арганізацыя дыскусій з удзелам асноўных стэйкхолдараў на высокім змястоўным узроўні;

- аналітычнае суправаджэнне і падтрымка працэсаў прыняцця рашэнняў асноўных стэйкхолдараў, уцягнутых у трансфармацыйныя працэсы.

Асноўныя прадметныя сферы даследаванняў і аналітыкі:

- еўрапейскія даследаванні і ўсходняя палітыка Еўрапейскага Саюза;

- палітычна-эканамічныя трансфармацыі;

- развіццё грамадзянскай супольнасці;

- трансфармацыі ў гуманітарных сферах: адукацыя, культура, якасць і лад жыцця.

Рэгіянальныя прыярытэты даследаванняў:

- Беларусь;

- рэгіён Усходняга партнёрства, Усходняя Еўропа.

У цяперашні момант асноўны фокус даследчай і аналітычнай працы ЦЕТ скіраваны на ініцыятыву Еўрапейскага Саюза “Усходняе партнёрства”, у прыватнасці на развіццё механізмаў удзелу грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве, праблемы ўзмацнення трансфармацыйнага патэнцыялу Усходняга партнёрства, тэматычныя пытанні культуры, адукацыі, навуковых даследаванняў, візавай палітыкі.

Год заснавання 
2010
Апошняе абнаўленне 06.11.2015

Замежная палітыка

Грамадства

Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
Вы выявілі памылку ў наступным тэксце:
Проста націсніце кнопку "Адправіць паведамленне пра памылку" кнопка для завяршэння дакладу. Вы таксама можаце адправіць свой каментар.