Эканоміка
-
Наступствы ўступлення Расіі ў СГА для гандлю Беларусі і яе галінаў
Расія ўступае ў СГА і бярэ на сябе абавязкі, якія прадугледжваюць зніжэнне ўвазнога мыта на шэраг тавараў.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Пагрозы фінансавай і макраэканамічнай стабільнасці Беларусі: назапашванне сістэмнай рызыкі ў банкаўскім сектары
У гэтай працы аналізуецца сістэмная рызыка ў часовым вымярэнні як адна з пагрозаў макраэканамічнай стабільнасці ў Беларусі.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Прапанова працоўнай сілы ў Беларусі: выклікі для эканамічнай палітыкі
Аналізуюцца выклікі для эканамічнага развіцця Беларусі, звязаныя з доўгатэрміновымі дэмаграфічнымі тэндэнцыямі і рызыкамі на рынку працы.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Асяроддзе развіцця малога і сярэдняга бізнэсу: міжнародны досвед, досвед Германіі і магчымасць іх выкарыстання ў Беларусі
На долю малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) у Беларусі прыпадае нязначная частка эканамічнай занятасці і ўнёску ў УВП у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Сярэднетэрміновыя перспектывы эканомікі Беларусі пасля крызісу плацежнага балансу
Крызіс 2011 г. ліквідаваў дысбалансы ў эканоміцы, але захоўваецца вялікая ступень няпэўнасці, звязаная з выбарам далейшай эканамічнай палітыкі. Перад ёй стаіць задача дасягнуць высокіх тэмпаў росту без паўторнага назапашвання дысбалансаў, але захаваўшы наяўную структуру эканомікі.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Пошук аптымальнага варыянта манетарнай палітыкі ў Беларусі: вынікі простай DSGE-маделі
У працы з дапамогай новай кейнсіянскай DSGE-мадэлі параўноўваюцца тры магчымыя варыянты манетарнай палітыкі ў Беларусі, заснаваныя на таргетаванні інфляцыі. Большасць параметраў мадэлі вызначаюцца на аснове дадзеных па эканоміцы Беларусі.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Як удасканаліць манетарную палітыку ў Беларусі?
Пасля валютных крызісаў 2009 і 2011 гг. неэфектыўнасць манетарнай палітыкі, заснаванай на фіксаваным абменным курсе, ва ўмовах беларускай эканомікі стала відавочнай. Не зважаючы на тое, што з восені 2011 г.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Ацэнка структурнага сальда кансалідаванага бюджэту Беларусі
Важная умова, неабходная для эканамічнага росту, – захаванне макраэканамічнай стабільнасці. Яна, у сваю чаргу, прадугледжвае правядзенне адэкватнай фіскальнай палітыкі, накіраванай на змяншэнне ўплыву цыклічных фактараў.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Праблемы карупцыі ў беларускай эканоміцы з гледзішча малога і сярэдняга бізнэсу
У працы аналізуецца ўспрыманне беларускім малым і сярэднім бізнэсам праблем карупцыі і ценявой эканомікі на аснове дадзеных апытанняў малых і сярэдніх прадпрыемстваў. На думку рэспандэнтаў, 2013 год стаў шмат у чым вяртаннем да пазіцый 2011 г.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Макраэканамічная мадэль для аналізу эфектыўнасці макрапрудэнцыяльнай і манетарнай палітыкі
Глабальны фінансавы і эканамічны крызіс прывёў да неабходнасці перагляду ўсталяваных прынцыпаў рэалізацыі эканамічнай палітыкі і рэгулявання фінансавага сектару.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Унутраныя фактары канкурэнтаздольнасці беларускага бізнэсу
Падаюцца вынікі даследавання ўнутраных фактараў канкурэнтаздольнасці беларускага бізнэсу, заснаваных на дадзеных групавых факусаваных інтэрв’ю.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Базавыя фактары канкурэнтаздольнасці: профілі рэгіёнаў Беларусі
У працы аналізуюцца базавыя фактары канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў Беларусі. Паказана, што субіндэкс канкурэнтаздольнаці паводле базавых фактараў прыблізна адпавядае значэнню, якое можна прадказаць з улікам узроўню даходу, у большасці рэгіёнаў.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў Беларусі: фактары росту эфектыўнасці, інавацыі, досвед і навыкі вядзення бізнэсу
У працы разгледзеныя дзве групы фактараў канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў Беларусі: фактары росту эфектыўнасці і фактары, звязаныя з інавацыямі, досведам і навыкамі вядзення бізнэсу. Паказана, што ў большасці рэгіёнаў Беларусі (з выняткам г.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Ацэнка карупцыі ў Беларусі малым і сярэднім бізнэсам у 2014 годзе
Мэта даследавання – ацэнка карупцыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў, вызначэнне яе пашыранасці, сфераў найчасцейшых праяваў і найбольш дзейных мераў супрацьдзеяння. Час апытання – красавік–травень 2014 г. Апытаны 431 кіраўнік і топ-мэнэджар МСП.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Аддача на адукацыю і ацэнка чалавечага капіталу ў Беларусі
Чалавечы капітал рэгулярна разглядаюць беларускія аўтары як канкурэнтную перавагу і патэнцыйны фактар эканамічнага росту.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Лібералізацыя бізнэс-асяроддзя ў Беларусі ў 2009–2011 гадах
У працы даследуецца дынаміка месца Беларусі ў рэйтынгу “Doing Business” у 2009–2011 гадах, а таксама змяненне шэрагу паказнікаў гэтага рэйтынгу ў пазначаны прамежак часу ў параўнанні з іншымі краінамі з пераходнай эканомікай і інтэграцыйнымі партнёрамі Беларусі.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Сістэма бюджэтнай падтрымкі прадпрыемстваў у Беларусі
У працы разглядаюцца асноўныя каналы бюджэтнай падтрымкі прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Разглядаюцца змены ў палітыцы субсідавання прадпрыемстваў, рэалізаваныя ў 2011 г. і запланаваныя на 2012 г.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі, 2014 г.
Мэта даследавання – аналіз эканамічнага стану МСП, ацэнка ўмоваў вядзення бізнэсу ў Беларусі, ўплыву інтэграцыйных працэсаў на канкурэнтаздольнасць айчынных МСП. Таксама ацэньваецца роля інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу ў прасоўванні і абароне яго інтарэсаў.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Умовы вядзення бізнэсу ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы
Асноўная мэта даследавання – пакласці пачатак грамадскай дыскусіі “без штампаў ды ілюзій” пра магчымасці і небяспекі для беларускай эканомікі, якія хавае ў сабе Адзіная эканамічная прастора і ўсе наступныя дэклараваныя стадыі еўразійскай інтэграцыі.
Ліберальны клуб -
Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў Беларусі: што пасля закона?
Аналізуецца праект закона пра дзяржаўна-прыватнае партнёрства, які неўзабаве будзе перададзены на разгляд Нацыянальнага сходу, і прапануюцца дапаўненні, якія павінны зрабіць закон адпраўным пунктам як для стварэння эфектыўнай мадэлі ДПП (дзяржаўна-прыватнага партнёрства) у Беларусі, так і для фар
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Гандлёвыя сеткі: сучасны сервіс ці манапалізацыя розніцы?
Даюцца рэкамендацыі, як дасягнуць кампрамісу паміж інтарэсамі дзяржаўных органаў, бізнэс-асацыяцый і пакупнікоў без шкоды развіццю рознічнага гандлю ў Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Транзіт грузаў аўтамабільным транспартам праз Беларусь: стан і перспектывы да 2025 г.
Аналітычная нататка, падрыхтаваная ў рамках міжнароднага праекта “Лагістыка бурштынавага берагу ”, разглядае пытанні транзіту праз Беларусь.
CASE Belarus -
FREE Policy Brief: Як макраэканамічныя паказнікі ўплываюць на дэмакратычныя перавагі
Мэта гэтай працы – вызначыць, як макраэканамічныя і індывідуальныя фактары ўплываюць на падтрымку дэмакратыі. Вынікі паказалі, што прадукцыйнасць краіны – узровень УВП, беспрацоўя, карупцыі і эканамічнага росту – сур’ёзна ўплывае на ўспрыманне індывідам дэмакратыі.
BEROC. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр -
Эвалюцыя ў беларускай эканамічнай сістэме ў 2010 годзе
Мэта артыкула – паказаць, што пэўныя змены ў эканамічнай палітыцы Беларусі апошнім часам мелі месца , але яны не былі глыбокімі і хуткасць інстытуцыйных рэформ не была значнай.
CASE Belarus -
Аналітычная справаздача па даследчым праекце Пояс беднасці ў Беларусі: дыягназ, перспектывы і рэкамендацыі для палітыкі
Прапанаваная праца складаецца з трох раздзелаў. У першым прыводзяцца актуальныя тэндэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы развіцця цэнтральнага рэгіёна.
CASE Belarus