Дзяржаўнае кіраванне
-
Рэфармаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь: актуальныя выклікі ў кантэксце міжнароднага досведу
Аналізуюцца перспектывы ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў Беларусі на аснове развіцця канцэптуальных падыходаў і практык грамадскага адміністравання (public administration) апошніх двух дзесяцігоддзяў, у прыватнасці канцэпцыі новага публічнага менеджменту.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Як зрабіць працу са зваротамі грамадзян больш эфектыўнай?
Аўтары разглядаюць эфектыўнасць працы дзяржаўных службоўцаў са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, а таксама праводзяць аналіз дзейнага заканадаўства ў гэтай галіне для выяўлення станоўчых і адмоўных аспектаў дзейнай сістэмы.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Бюджэтаванне, арыентаванае на вынік: распрацоўка метадалогіі падрыхтоўкі і рэалізацыі пілотнага праекта
Матэрыял змяшчае агляд нядаўніх захадаў беларускіх уладаў па павышэнні якасці бюджэтнага планавання ў Беларусі, а таксама прапановы па ўкараненні сучаснай мадэлі бюджэтавання (бюджэтавання, арыентаванага на вынік, БАВ) і практычныя рэкамендацыі па рэалізацыі пілотнага праекта.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Ацэнка варыянтаў мадэрнізацыі бюджэтнай сістэмы Беларусі на сучасным этапе
Ацэньваюцца варыянты мадэрнізацыі бюджэтнай сістэмы Беларусі на сучасным этапе і прапануецца пераход да бюджэтавання, арыентаванага на вынік – БАВ (Performance Based Budgeting).
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Ацэнка эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі: пошук шляхоў у сучасным дзяржкіраванні
Змяшчае аналіз сучаснага падыходу да распрацоўкі дзяржаўнай палітыкі ў цэлым і сацыяльнай палітыкі ў прыватнасці (evidence-based policy), а таксама рэкамендацыі па стварэнні інфраструктуры для аналізу, распрацоўкі і ацэнкі эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі ў Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Практычныя падыходы аналітычнага цэнтра па распрацоўцы дзяржаўнай палітыкі на ўзроўні нацыянальнага ўрада
Аналізуецца досвед краін ЕС і Кітая па стварэнні дзяржаўных аналітычных цэнтраў і даюцца рэкамендацыі па ўдасканаленні аналітычнай працы на ўзроўні нацыянальнага ўрада ў Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Беларуская эканоміка: структурны крызіс
Рост дэфіцыту рахунка бягучых аперацый у Беларусі з 2007 года разам з экспансіянісцкай грашова-крэдытнай и падаткова-бюджэтнай палітыкай у 2010 годзе прывёў краіну да абвалу абменнага курсу і павелічэння коштаў у 2011 годзе.
CASE Belarus -
Калектывізацыя 2.0 і яе наступствы для сельскай гаспадаркі Гомельскай вобласці
Уборачная кампанія ў сельскай гаспадарцы Гомельшчыны ўваходзіць у сваю найважнейшую фазу. Аператыўныя звесткі з палёў паступова змяняюцца падвядзеннем вынікаў.
Стратэгічная думка -
Патэнцыял мераў прафілактыкі сіроцтва: сучасны досвед, ацэнка эфектыўнасці і рэкамендацыі для Беларусі
Аналітычная нататка прысвечаная апісанню праграмы прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, рэалізаванай SOS-Дзіцячая вёска ў Беларусі і ацэнцы яе эканамічнага эфекту.
CASE Belarus -
Праблема сіроцтва і досвед яе развязання ў Аўстрыі, Балгарыі і Польшчы. Магчымыя ўрокі для Беларусі
Аўтары працы ставілі перад сабой мэту сцісла, але разам з тым комплексна апісаць сістэму апекі над дзецьмі-сіротамі ў трох выбраных краінах Еўрапейскага саюза: Аўстрыі, Балгарыі і Польшчы.
CASE Belarus -
Рынкі працы і капіталу ў Беларусі: аднолькавы статус для доўгатэрміновага росту
Працоўны матэрыял падае вынікі даследавання сувязі паміж развіццём рынку працы і рынку капіталу ў Беларусі як двух галоўных складнікаў росту эканомікі.
CASE Belarus -
Сіроцтва ў Беларусі: агульная праблематыка і магчымасці скарачэння наступстваў для грамадства
Прапанаваная аналітычная нататка мае саёй мэтаю ў агульных рысах апісаць феномен сіроцтва, у прыватнасці сацыяльнага, у сённяшняй Беларусі, асвятліць асноўныя кірункі палітыкі дзяржавы ў яго папярэджанні і барацьбе з наступствамі.
CASE Belarus -
Сучасныя практыкі ў галіне прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва
Прапанаванае апісанне практык у прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва прызначанае для працаўнікоў сістэмы аховы дзяцінства.
CASE Belarus -
Электронны ўрад у Беларусі: інфраструктура створаная – што далей?
Даследаванне складаецца з двюх частак. У першай разглядаюцца сучасныя падыходы да стварэння сістэм электроннага ўзаемадзеяння, а ў другой прапануюцца далейшыя крокі на шляху развіцця гэтых сістэм у Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Сацыяльны кантракт: падвойная стратэгія
Хваля крызісаў не прычынілася да страты беларускай уладай даверу насельніцтва. Згода беларусаў з асноўнымі параметрамі “сацыяльнага кантракта” (паводле фармулёўкі даследавання 2009 г.) засталася на ранейшым узроўні.
BISS. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

