З пункту гледжання беларускіх намаганняў па прыцягненні замежных інвестыцый, 2010 год быў вельмі падобны на папярэдні. Прыток замежнага капіталу працягваў расці павольнымі тэмпамі; не было буйных прыватызацыйных здзелак, у той жа час дзяржава па-ранейшаму не жадала мірыцца з продажам буйной уласнасці і неахвотна гатова было саступаць кантроль у невялікіх прадпрыемствах.
Тым не менш, у 2010 годзе быў адзначаны паспяховы дэбют краіны на еўрапейскіх фондавых рынках з выдачай еўрааблігацый і першы лістынг на Люксембургскай фондавай біржы летам.
Акрамя таго, былі зроблены важныя крокі для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці краіны: у 2010 годзе ўрад адмяніў ліцэнзаванне многіх відаў бізнесу і забарону на продаж акцый беларускіх акцыянерных таварыстваў, што зрабіла свой унёсак у аднаўленне айчыннага фондавага рынку.
| Attachment | Size |
|---|---|
| 191.36 KB |

