Грамадства
-
“Барометр Еўрапейскага суседства”: што беларусы думаюць пра Беларусь і ЕС?
“Барометр Еўрапейскага суседства” ўяўляе сабой вынікі апытанняў грамадскай думкі, якія праводзіліся па адзінай метадалогіі ва ўсіх краінах Паўднёвага (акрамя Сірыі) і Усходняга суседства, а таксама ў Расіі.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
Макраэканамічныя паказнікі, індывідуальныя характарыстыкі і перавагі дэмакратыі
Артыкул разглядае дэтэрмінанты індывідуальных пераваг датычна дэмакратыі і ацэньвае адрозненні ў ступені ўплыву фактараў у развітых і пераходных эканоміках.
BEROC. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр -
Прыватызацыя і сацыяльная справядлівасць: магчымасці для Беларусі
У працы разглядаюцца сацыяльныя аспекты прыватызацыі. Адзначаецца, што ў часе прыватызацыі можна ўлічыць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Беднасць і сацыяльная інтэграцыя ў Беларусі – 2012
Гэты выпуск агляду “Беднасць і сацыяльная ізаляцыя ў Беларусі” змяшчае аналіз розных аспектаў абсалютнай і адноснай беднасці ў Беларусі на аснове гадавых дадзеных Выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця за 2011 г., квартальных дадзеных за чацвёрты квартал 2010 і 2011 гг.,
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Ацэнка шкалы эквівалентнасці для беларускіх хатніх гаспадарак і яе ўплыву на вызначэнне сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва
Робіцца ацэнка шкал эквівалентнасці для хатніх гаспадарак Беларусі (праз рэгрэсійную ацэнку крывой Энгеля – метад, які шырока выкарыстоўваецца ў свеце і адлюстроўвае эканомію ад маштабу, якая ўзнікае ў працэсе аптымальнага размеркавання выдаткаў унутры сям'і).
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Беднасць і сацыяльная інтэграцыя ў Беларусі – 2011
Пілотны выпуск агляду “Беднасць і сацыяльная інтэграцыя ў Беларусі” змяшчае аналіз розных аспектаў абсалютнай і адноснай беднасці ў Беларусі на падставе дадзеных Выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак за 2010 г., даступных на момант падрыхтоўкі агляду.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Канструктывізм СМІ і грамадская значнасць: як беларускія медыя ствараюць сэнсы?
Задача гэтага аналітычнага агляду, па-першае, прасунуцца ў разуменні ўстановак беларускіх СМІ і пэўных аспектаў іх працы, якія выконваюць стабілізавальную для сацыяльна-палітычнай сістэмы Беларусі функцыю.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў сістэме донарскай дапамогі для Беларусі (2006–2012)
Аналіз донарскай дапамогі ЕС Беларусі і беларускай грамадзянскай супольнасці мэтазгодна разглядаць у параўнанні з іншымі буйнымі донарамі Беларусі, у тым ліку міжнароднымі арганізацыямі.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
Забарона на прафесію ў Беларусі: разнастайнасць форм, задач і спосабаў
Дакумент змяшчае вынікі аналізу праяваў забароны на прафесію ў сучаснай Беларусі.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў сістэме донарскай дапамогі ЕС для Беларусі
Працоўны дакумент з аналізам ролі і месца беларускай грамадзянскай супольнасці ў сістэме міжнароднай донарскай падтрымкі Беларусі, якую ажыццяўляе ў першую чаргу Еўрапейскі Саюз і яго краіны-чальцы.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
Аналіз інструментаў ЕС для развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: EIDHR
Апісанне інструмента. Аналіз прыярытэтаў. Аналіз глабальных конкурсаў праектных прапановаў. Аналіз прыярытэтаў Схем падтрымкі мясцовых ініцыятываў у Беларусі. Выклікі рэалізацыі. Высновы.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
Прафесіяналізацыя вышэйшай адукацыі і механізмы для стварэння больш трывалай сувязі з рынкам працы
Недастатковы прафесіяналізм вышэйшай адукацыі і нізкая кваліфікацыя выпускнікоў разам з ростам колькасці маладых людзей з вышэйшай адукацыяй – асноўныя праблемы ў Беларусі і шэрагу суседніх краінаў.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Як зрабіць працу са зваротамі грамадзян больш эфектыўнай?
Аўтары разглядаюць эфектыўнасць працы дзяржаўных службоўцаў са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, а таксама праводзяць аналіз дзейнага заканадаўства ў гэтай галіне для выяўлення станоўчых і адмоўных аспектаў дзейнай сістэмы.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Ацэнка эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі: пошук шляхоў у сучасным дзяржкіраванні
Змяшчае аналіз сучаснага падыходу да распрацоўкі дзяржаўнай палітыкі ў цэлым і сацыяльнай палітыкі ў прыватнасці (evidence-based policy), а таксама рэкамендацыі па стварэнні інфраструктуры для аналізу, распрацоўкі і ацэнкі эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі ў Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Аналіз сектара Рэспублікі Беларусь, суб’екты якога займаюцца пытаннямі гендарнай роўнасці
Аб’ект аналізу – актары, якія займаюцца ў рознай ступені праблемамі гендарнай няроўнасці ў Беларусі. Прадмет аналізу – аб’ектыўныя ўмовы і віды дзейнасці суб’ектаў, накіраваныя на прасоўванне гендарнай роўнасці, а таксама іх эфектыўнасць.
Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі -
Аналіз сектара Рэспублікі Беларусь, суб’екты якога займаюцца рэгіянальным і мясцовым развіццём
Аналіз сектара грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, які займаецца рэгіянальным і мясцовым развіццём, ажыццёўлены ў рамках шэрагу сектарных даследаванняў, якія праводзіла з 2012 года асветная ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі” (ОЕЭК). Мэта даследаванняў – абагульненне н
Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі -
Агляд сектара грамадзянскай адукацыі Беларусі
Сёння больш за 40 НДА ажыццяўляюць паслугі ў сферы грамадзянскай адукацыі Беларусі.
Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі -
Змяненне карпаратыўнай культуры – калі і як пачынаць?
Шмат якія фактары, якія тармозяць, ёсць характэрнымі для традыцыйнага, арыентаванага на вытворчасць, стабільнага замкнёнага прадпрыемства. Сярод спрыяльных фактараў – элементы рынкавых патрабаванняў, эластычных, адкрытых да зменаў ва ўмовах ненадзейнасці арганізацый.
SATIO -
Гуманітарная экспертыза трагедыі на Нямізе
Трагедыя на Нямізе, якая ўзрушыла не толькі жыхароў Беларусі, патрабуе сур’ёзнага вывучэння і экспертызы з боку спецыялістаў розных груп. Псіхолагі ў гэтых мэтах могуць выкарыстоўваць унікальны метад гуманітарнай экспертызы.
SATIO -
Жыць стала лепей, жыць стала весялей?
Вынікі свежых сацыялагічных апытанняў сведчаць, што колькасць нашых суайчыннікаў, якія лічаць, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы палепшылася, – павялічылася, а тых, хто ім не задаволены, адпаведна паменшылася.
Стратэгічная думка -
Беларуская ідэнтычнасць – уплыў кіравання Лукашэнкі
Сучасны беларускі народ узнік як камуністычная рэспубліка СССР, а не ў выглядзе суверэннай дэмакратычнай дзяржавы. Гэтая камуністычная ідэалогія мела вялікі ўплыў на фармаванне ідэнтычнасці беларускага народа. З'яўленне беларускага народа супала з масавым прытокам рускай культуры і мовы.
Цэнтр Астрагорскага -
Ад рэфарматара да кансерватара
Анамальная дынаміка сацыяльных настрояў у 2014 г. выкліканая нечакана высокай падатлівасцю свядомасці простых грамадзянаў. Тэлебачанне, манапалізаванае дзяржаваю, як і ў савецкія часы, застаецца па-за канкурэнцыяй.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў -
Апытанне грамадскай думкі. Беларусь і “Усходняе партнёрства”: нацыянальныя і еўрапейскія каштоўнасці
Апытанне праводзілася метадам шматступеньчатай выпадковай выбаркі (1000 рэспандэнтаў), рэпрэзентатыўнай для насельніцтва (гарадскога і сельскага) краіны ва ўзросце 18+, стратыфікаванай паводле нацыянальнасці, полу, рэгіёну, узросту і ўзроўню адукацыі.
Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі -
Патэнцыял мераў прафілактыкі сіроцтва: сучасны досвед, ацэнка эфектыўнасці і рэкамендацыі для Беларусі
Аналітычная нататка прысвечаная апісанню праграмы прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, рэалізаванай SOS-Дзіцячая вёска ў Беларусі і ацэнцы яе эканамічнага эфекту.
CASE Belarus -
Праблема сіроцтва і досвед яе развязання ў Аўстрыі, Балгарыі і Польшчы. Магчымыя ўрокі для Беларусі
Аўтары працы ставілі перад сабой мэту сцісла, але разам з тым комплексна апісаць сістэму апекі над дзецьмі-сіротамі ў трох выбраных краінах Еўрапейскага саюза: Аўстрыі, Балгарыі і Польшчы.
CASE Belarus