рэформы
-
Маніторынг рэформаў у Рэспубліцы Беларусь
Дадзены выпуск маніторынгу ахоплівае 16 ключавых сфер палітыкі, эканомікі і грамадства. Сферы былі абраныя з улікам іх значнасці для паспяховага далейшага сацыя-эканамічнага развіцця Беларусі, а таксама з улікам умоўнай "крытычнасці" ў дачыненні да неабходнасці правядзення рэформаў.
BISS. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў -
Рэфорум: вынікі
Праект "Рэфорум" ажыццяўляўся са студзеня 2013 года па люты 2017 года і стаў не толькі магістральных напрамкам дзейнасці BISS, але і адным з самых маштабных праектаў, калі-небудзь рэалізаваных сіламі беларускай экспертнай супольнасці ў цэлым.
BISS. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў -
Сацыяльная база праграм трансфармацый у Беларусі
Мэта даследавання - даць змястоўнае і колькаснае апісанне беларускага грамадства па крытэрах адносінаў да інавацый і маштабу самавызначэння.
Асноўныя задачы даследавання:
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
У грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі асаблівае стаўленне да рэформаў у Беларусі
Даследаванне адносінаў грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі да рэформаў у краіне дазваляе ацаніць іх патэнцыйную ролю ў рэфармаванні і магчымасць ўключыцца ў працэс трансфармацыі, калі такая магчымасць прадставіцца.
BISS. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў -
Пенсійная сістэма Беларусі: бягучы стан і неабходнасць рэформаў
Пенсійная сістэма Беларусі ўспадкавана ад СССР, з'яўляецца гендэрна дыскрымінуючай і не спрыяе эканамічнаму развіццю. Маральнае састарэнне сістэмы і дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі абумоўліваюць неабходнасць рэформы пенсійнай сістэмы.
BEROC. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр -
Як удасканаліць манетарную палітыку ў Беларусі?
Пасля валютных крызісаў 2009 і 2011 гг. неэфектыўнасць манетарнай палітыкі, заснаванай на фіксаваным абменным курсе, ва ўмовах беларускай эканомікі стала відавочнай. Не зважаючы на тое, што з восені 2011 г.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Лібералізацыя бізнэс-асяроддзя ў Беларусі ў 2009–2011 гадах
У працы даследуецца дынаміка месца Беларусі ў рэйтынгу “Doing Business” у 2009–2011 гадах, а таксама змяненне шэрагу паказнікаў гэтага рэйтынгу ў пазначаны прамежак часу ў параўнанні з іншымі краінамі з пераходнай эканомікай і інтэграцыйнымі партнёрамі Беларусі.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Што разумее пад рэформамі масавая свядомасць?
Ёсць пэўная логіка: чым цяжэйшы эканамічны стан краіны і больш абмежаваныя магчымасці атрымання рэсурсаў звонку, тым больш правоў дзяржава намагаецца аддаць вытворцам і грамадзянам, якія вымушаныя самавызначацца ў эканамічным жыцці. А рост праблем у эканоміцы штодня відаць усё больш выразна.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў -
Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў Беларусі: што пасля закона?
Аналізуецца праект закона пра дзяржаўна-прыватнае партнёрства, які неўзабаве будзе перададзены на разгляд Нацыянальнага сходу, і прапануюцца дапаўненні, якія павінны зрабіць закон адпраўным пунктам як для стварэння эфектыўнай мадэлі ДПП (дзяржаўна-прыватнага партнёрства) у Беларусі, так і для фар
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Транзіт грузаў аўтамабільным транспартам праз Беларусь: стан і перспектывы да 2025 г.
Аналітычная нататка, падрыхтаваная ў рамках міжнароднага праекта “Лагістыка бурштынавага берагу ”, разглядае пытанні транзіту праз Беларусь.
CASE Belarus -
FREE Policy Brief: Як макраэканамічныя паказнікі ўплываюць на дэмакратычныя перавагі
Мэта гэтай працы – вызначыць, як макраэканамічныя і індывідуальныя фактары ўплываюць на падтрымку дэмакратыі. Вынікі паказалі, што прадукцыйнасць краіны – узровень УВП, беспрацоўя, карупцыі і эканамічнага росту – сур’ёзна ўплывае на ўспрыманне індывідам дэмакратыі.
BEROC. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр -
Эвалюцыя ў беларускай эканамічнай сістэме ў 2010 годзе
Мэта артыкула – паказаць, што пэўныя змены ў эканамічнай палітыцы Беларусі апошнім часам мелі месца , але яны не былі глыбокімі і хуткасць інстытуцыйных рэформ не была значнай.
CASE Belarus -
Незадаволенасць патэрналісцкай дзяржавай не нараджае пратэсту
У 2015 г. крызісныя з’явы ў беларускай эканоміцы, відаць, будуць узмацняцца, што змусіць патэрналісцкую дзяржаву скараціць аб’ём сваіх сацыяльных абавязкаў.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў -
Сістэма найму на дзяржаўную службу ў Рэспубліцы Беларусь
Аналізуецца сістэма найму на дзяржаўную службу і прапануюцца рэформы, мэта якіх – пераход ад кланавага, заснаванага на асабістых і сямейных сувязях, падыходу пры найме на дзяржаўную службу да сучаснай рацыянальнай бюракратыі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Паміж сытасцю і незалежнасцю
Грамадства пагаджаецца на рэальныя рэформы і гатовае цярпець іх негатыўныя наступствы толькі ва ўмовах экзістэнцыйнага выбару, калі пытанне фармуецца ў катэгорыях “або-або” (ці жыццё або смерць). Але такі выбар перад беларусамі сёння не стаіць.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў -
Роля прыватнага сектара Беларусі: праблема падліку
Развіццё прыватнага сектара і ўзмацненне яго ролі ў эканоміцы – адна з асноўных задач, пра якую неаднаразова кажуць улады. Рэформы 2006–2014 гг. у Беларусі дазволілі краіне перамясціцца з 106-й на 57-ю пазіцыю ў рэйтынгу Doing Business.
BEROC. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр -
Далярызацыя і дэдалярызацыя ў Беларусі: фармуляванне парадку дня
Пасля валютнага шоку 2014 г. у Беларусі эканамічныя ўлады зноў абвесцілі кампанію дэдалярызацыі эканомікі. У 2009 г. асноўнай задачай дэдалярызацыі называлася зніжэнне турбулентнасці і ўразлівасці эканомікі да вонкавых шокаў. Для вырашэння пастаўленай задачы ў 2009 г.
BEROC. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр -
Электронны ўрад у Беларусі: пераадолець інерцыю інфарматызацыі
Завяршэнне дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Беларусі на 2003–2005 гады і на перспектыву да 2010 года “Электронная Беларусь” стала важным крокам у стварэнні кампанентаў электроннага ўрада: развівалася тэлекамунікацыйная інфраструктура; створаны найважнейшыя інфармацыйныя сістэмы і рэсурсы; распр
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Ці эфектыўна працуюць дзяржаўныя органы: сучасныя выклікі і адказы
Апісваюцца сучасныя падыходы да ацэнкі і павышэння эфектыўнасці працы дзяржаўных органаў у краінах ЕС, Расіі і Казахстане, а таксама даюцца рэкамендацыі па ўдасканаленні методыкі ацэнкі працы дзяржорганаў у Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Сістэма дзяржаўных закупаў у Беларусі: павышэнне празрыстасці
Аналіз нядаўніх зменаў у сістэме дзяржаўных закупаў у Беларусі, ацэнка іх магчымых наступстваў і рэкамендацыі, як павысіць эфектыўнасць і празрыстасць сістэмы.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Рэфармаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь: актуальныя выклікі ў кантэксце міжнароднага досведу
Аналізуюцца перспектывы ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў Беларусі на аснове развіцця канцэптуальных падыходаў і практык грамадскага адміністравання (public administration) апошніх двух дзесяцігоддзяў, у прыватнасці канцэпцыі новага публічнага менеджменту.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Як зрабіць працу са зваротамі грамадзян больш эфектыўнай?
Аўтары разглядаюць эфектыўнасць працы дзяржаўных службоўцаў са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, а таксама праводзяць аналіз дзейнага заканадаўства ў гэтай галіне для выяўлення станоўчых і адмоўных аспектаў дзейнай сістэмы.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Ацэнка варыянтаў мадэрнізацыі бюджэтнай сістэмы Беларусі на сучасным этапе
Ацэньваюцца варыянты мадэрнізацыі бюджэтнай сістэмы Беларусі на сучасным этапе і прапануецца пераход да бюджэтавання, арыентаванага на вынік – БАВ (Performance Based Budgeting).
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Ацэнка эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі: пошук шляхоў у сучасным дзяржкіраванні
Змяшчае аналіз сучаснага падыходу да распрацоўкі дзяржаўнай палітыкі ў цэлым і сацыяльнай палітыкі ў прыватнасці (evidence-based policy), а таксама рэкамендацыі па стварэнні інфраструктуры для аналізу, распрацоўкі і ацэнкі эфектыўнасці сацыяльнай палітыкі ў Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Яйцо ці курыца сістэмных рэформаў, або З чаго пачынаць сістэмныя рэформы ў Беларусі?
Мэта працы – апісаць тэарэтычны і эмпірычны каркас пра яйцо ці курыцу сістэмных рэформаў, які мог бы пакласці пачатак больш дэталізаванай дыскусіі пра магчымыя альтэрнатывы сацыяльна-эканамічнай і палітычнай трансфармацыі Беларусі.
Ліберальны клуб