Эканоміка
-
Паміж бясплатным дэфіцытам і платным лішкам
За апошнія 20 гадоў адбыліся значныя змены ў сферах, дзе раней назіраўся дзяржаўны манапалізм (бізнэс, масавая культура, узоры спажывання і г.д.). Аднак нязменным застаецца асноўны інстытут савецкага і дасавецкага мінулага – бескантрольная ўлада.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў -
Гандлёвыя сеткі: сучасны сервіс ці манапалізацыя розніцы?
Даюцца рэкамендацыі, як дасягнуць кампрамісу паміж інтарэсамі дзяржаўных органаў, бізнэс-асацыяцый і пакупнікоў без шкоды развіццю рознічнага гандлю ў Беларусі.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Вяртанне ў пачатак 90-х гадоў магчымае
У першай калонцы граф. 1 прыведзеныя вынікі апытання, праведзенага 21 год таму. Адрозненне значнае. Аднак насмелімся свярджаць, што сённяшнія негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы не варта разглядаць як часовыя.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў -
Спецыфікацыя панятку “сацыяльны кантракт”
Праца разглядае тэарэтычныя аспекты даследавання сацыяльных кантрактаў, вызначае рамкі і фармулюе працоўныя гіпотэзы для наступнага аналізу, заснаванага на выніках якаснага (фокус-групы) і колькаснага (нацыянальнае апытанне) даследаванняў.
BISS. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў -
Паміж сытасцю і незалежнасцю
Грамадства пагаджаецца на рэальныя рэформы і гатовае цярпець іх негатыўныя наступствы толькі ва ўмовах экзістэнцыйнага выбару, калі пытанне фармуецца ў катэгорыях “або-або” (ці жыццё або смерць). Але такі выбар перад беларусамі сёння не стаіць.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў -
Вызавы для эканамічнай палітыкі Беларусі, звязаныя са старэннем насельніцтва
Дэмаграфічныя тэндэнцыі фармуюць адныя з самых вострых доўгатэрміновых выклікаў для сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі, у тым ліку патрэбу ў рэфармаванні рынку працы ў мэтах кампенсацыі стратаў у колькасці працоўнай сілы і сацыяльнай палітыкі – для забеспячэння ўстойлівасці пенсійнай сістэмы
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Прыватызацыя і сацыяльная справядлівасць: магчымасці для Беларусі
У працы разглядаюцца сацыяльныя аспекты прыватызацыі. Адзначаецца, што ў часе прыватызацыі можна ўлічыць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Беларускі бізнэс 2012: стан, тэндэнцыі, перспектывы
Разглядаецца эканамічны стан малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) і перспектывы іх развіцця ў 2012 годзе. У прыватнасці, аналізуецца ўплыў інтэграцыйных пагадненняў з Расіяй і Казахстанам на дзейнасць МСП.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Беднасць і сацыяльная інтэграцыя ў Беларусі – 2012
Гэты выпуск агляду “Беднасць і сацыяльная ізаляцыя ў Беларусі” змяшчае аналіз розных аспектаў абсалютнай і адноснай беднасці ў Беларусі на аснове гадавых дадзеных Выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця за 2011 г., квартальных дадзеных за чацвёрты квартал 2010 і 2011 гг.,
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Ацэнка шкалы эквівалентнасці для беларускіх хатніх гаспадарак і яе ўплыву на вызначэнне сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва
Робіцца ацэнка шкал эквівалентнасці для хатніх гаспадарак Беларусі (праз рэгрэсійную ацэнку крывой Энгеля – метад, які шырока выкарыстоўваецца ў свеце і адлюстроўвае эканомію ад маштабу, якая ўзнікае ў працэсе аптымальнага размеркавання выдаткаў унутры сям'і).
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Сістэма стымулявання і падтрымкі экспарту ў Беларусі ў кантэксце міжнароднага досведу
У развіцці беларускага экспарту ёсць шэраг негатыўных тэндэнцый, звязаных з яго таварнай структурай, канкурэнтаздольнасцю і ступенню дыверсіфікацыі, асабліва на рынках краін па-за СНД.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Кароткатэрміновае прагназаванне інфляцыі ў Беларусі
Разглядаецца метадалогія атрымання прагнозаў інфляцыі, публікаваных у бюлетэні “Кароткатэрміновыя тэндэнцыі ў эканоміцы Беларусі: інфляцыя”.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Беднасць і сацыяльная інтэграцыя ў Беларусі – 2011
Пілотны выпуск агляду “Беднасць і сацыяльная інтэграцыя ў Беларусі” змяшчае аналіз розных аспектаў абсалютнай і адноснай беднасці ў Беларусі на падставе дадзеных Выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак за 2010 г., даступных на момант падрыхтоўкі агляду.
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту -
Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ
Аналіз сітуацыі ў Беларусі паказвае, што людзі з інваліднасцю складаюць частку другаснага рынку ў сістэме сегментацыі працы, які характарызуецца нізкай аплатай працы, нестабільнай працай, невысокімі шанцамі атрымання кваліфікацыі, працаўладкавання і прасоўвання па службовай лесвіцы.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі -
Прафесіяналізацыя вышэйшай адукацыі і механізмы для стварэння больш трывалай сувязі з рынкам працы
Недастатковы прафесіяналізм вышэйшай адукацыі і нізкая кваліфікацыя выпускнікоў разам з ростам колькасці маладых людзей з вышэйшай адукацыяй – асноўныя праблемы ў Беларусі і шэрагу суседніх краінаў.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Сістэма дзяржаўных закупаў у Беларусі: павышэнне празрыстасці
Аналіз нядаўніх зменаў у сістэме дзяржаўных закупаў у Беларусі, ацэнка іх магчымых наступстваў і рэкамендацыі, як павысіць эфектыўнасць і празрыстасць сістэмы.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Бюджэтаванне, арыентаванае на вынік: распрацоўка метадалогіі падрыхтоўкі і рэалізацыі пілотнага праекта
Матэрыял змяшчае агляд нядаўніх захадаў беларускіх уладаў па павышэнні якасці бюджэтнага планавання ў Беларусі, а таксама прапановы па ўкараненні сучаснай мадэлі бюджэтавання (бюджэтавання, арыентаванага на вынік, БАВ) і практычныя рэкамендацыі па рэалізацыі пілотнага праекта.
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Ацэнка варыянтаў мадэрнізацыі бюджэтнай сістэмы Беларусі на сучасным этапе
Ацэньваюцца варыянты мадэрнізацыі бюджэтнай сістэмы Беларусі на сучасным этапе і прапануецца пераход да бюджэтавання, арыентаванага на вынік – БАВ (Performance Based Budgeting).
Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) -
Беларусь і Еўрапейскі Саюз: нерэалізаваны патэнцыял
У зборнік увайшлі артыкулы маладых беларускіх эканамістаў, прысвечаныя пытанням эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Еўрапейскага Саюза. Артыкулы напісаныя ў рамках праекта “Развіццё даследчыцкага патэнцыялу ў галіне дачыненняў Беларусі з Еўрапейскім Саюзам”.
CASE Belarus -
Уплыў транспарту на навакольнае асяроддзе: методыкі ацэнкі
Гэтая праца прысвечаная агляду методык ацэнкі ўплыву транспартных праектаў на навакольнае асяроддзе, якія сёння ўжываюцца ў сусветнай практыцы. Разглядаюцца асноўныя індыкатары і іх класіфікацыі, якія выкарыстоўваюцца пры ацэнцы экалагічнага ўплыву.
CASE Belarus -
Паясы беднасці: прыклады з сусветнай практыкі
У індустрыйных краінах з негатыўным прыростам насельніцтва (Расія, Японія, Германія) узнікненне паясоў беднасці звязанае з дэградацыяй старых вытворчасцяў у перыферыйных гарадах, а таксама перасяленнем моладзі ў метраполіі, якія робяцца цэнтрамі новай эканамічнай актыўнасці.
CASE Belarus -
Уплыў зялёнага пояса на развіццё горада. Досвед Лондана
Зялёны пояс – гэта ўчасткі лясоў, сельскагаспадарчых угоддзяў і некарыстаных земляў, якія адмыслова захоўваюцца на тэрыторыях вакол горада. Забудова на іх забароненая.
CASE Belarus -
Жыць стала лепей, жыць стала весялей?
Вынікі свежых сацыялагічных апытанняў сведчаць, што колькасць нашых суайчыннікаў, якія лічаць, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы палепшылася, – павялічылася, а тых, хто ім не задаволены, адпаведна паменшылася.
Стратэгічная думка -
Продаж зямлі ў Гомельскай вобласці
Адным з вынікаў леташняй аптымізацыі чыноўніцкага апарата было стварэнне землеўпарадкавальных служб у кожным рэгіёне Беларусі.
Стратэгічная думка -
Альтэрнатыўны погляд на рэформу сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі
У апошняе дзесяцігоддзе вялікай рэдкасцю ў Беларусі стала супрацоўніцтва паміж незалежнымі экспертамі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання. Цэнтр аналітычных ініцыятыў “Ліберальнага клуба” рэпрэзентаваў адзін з нешматлікіх прыкладаў такога супрацоўніцтва.
Ліберальны клуб